Верасень - снежань, 2019 г.
Магілёў, Віцебск,
Мінск, Берлін
Бясплатна
PRodvizhenie-2019
Праграма для актывістаў некамерцыйных арганізацый і адукатараў,
якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці
Хочаце зрабіць сваю арганізацыю альбо ініцыятыву больш уплывовай
і заўважнай у публічнай прасторы?
Навучыцца асновам сувязяў з грамадскасцю (PR)
і майстэрству правядзення трэнінгаў?
Заяўляйцеся да ўдзелу ў праграме PRodvizhenie-2019!
З чаго складаецца праграма:
Школа PR і медыякампетэнцый
Тут вы атрымаеце асновы ведаў па сувязях з грамадскасцю (PR), пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыцеся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі. Для ўдзелу ў кожным з трэнінгаў у межах Школы на конкурснай аснове будуць адабраныя па 25 чалавек.
Магілёў, 13-15 верасня 2019 г.
Віцебск, 27-29 верасня 2019 г.
Ментарская падтрымка
Тут вы атрымаеце якасную падтрымку па распрацоўцы сваіх PR-матэрыялаў і медыякампаній ад дасведчаных спецыялістаў, якія маюць за сваімі плячыма багаты досвед "раскруткі" уласных арганізацый, а таксама працы ў межах праграм аўтарытэтных беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый.
Верасень-снежань, 2019 г.
Школа плюралізма
Трэнінг для трэнераў, пра які вы марылі!
Тут вы засвоіце асновы трэнерскага майстэрства: навучыцеся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі.
Асаблівы фокус будзе зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека). Для ўдзелу ў трэнінгу на конкурснай аснове будуць адабраныя 20 чалавек.
Магілёў, 17-20 кастрычніка 2019 г.
Навучальны візіт у Германію
Дзесяць самых актыўных і адказных удзельнікаў Школы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з досведам нямецкіх арганізацый, якія актыўна займаюцца сувязямі з грамадскасцю, рэалізуюць цікавыя адукацыйныя, сацыяльныя, культурніцкія ды іншыя праекты.
3-11 лістапада 2019 г.
Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства PRodvizhenie-2019
Тут будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці, умацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.
Да ўдзелу ў Форуме будуць запрошаныя актыўныя ўдзельнікі праекта, а таксама прадстаўнікі іншых беларускіх і нямецкіх НГА.
Мінск, 6-7 снежня, 2019 г.
Трэнеры і эксперты Школы
Вітаўт Руднік
Медыяэксперт, старшыня праўлення ГА "Цэнтр "Трэці сектар" (Гродна)
Спецыялізуецца на адукацыйных праграмах у галіне медыя і журналістыкі, а таксама навучання дарослых.
Заснавальнік гарадзенскай "Школы сучаснай журналістыкі".
У якасці трэнера, эксперта, кіраўніка праектаў з 1997 г. працаваў у межах праграм такіх арганізацый, як BBC Media Action (Вялікабрытанія), Deutsche Welle Akademie (Германія), Media Akademie (Нідэрланды), АБСЕ, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, DVV International (Украіна), "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і многіх інш.
Лана Руднік
Экспертка ў сферы PR і метадалогіі навучання, дырэктарка ўстановы "Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый" (Гродна)
Спецыялізуецца на адукацыйных праграмах у сферы навучання дарослых, арганізацыйнага развіцця, эфектыўных камунікацый.
Кіраўніца гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку", дырэктарка Школы медыяменеджмента, а таксама Школы сацыяльнага прадпрыймальніцтва GoodImpact у Гродне.
У якасці трэнеркі, эксперткі, ментаркі працавала для такіх арганізацый, як Deutsche Welle Akademie (Германія), DVV International (Украіна), Міжнародная арганізацыя па міграцыі, "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і многіх інш.
Дзяніс Васількоў
Медыяэксперт
Малады і актыўны трэнер з добрым досведам працы ў грамадскім сектары і ў медыя, выпускнік Школы медыяменеджмента.
Спецыялізуецца на навучанні ў сферы smm, стрымінга і падкасцінга.
У якасці трэнера і эксперта працаваў ў Беларусі, Арменіі, Расіі.
Аксана Кузіна
Экспертка ў сферы PR, дырэктарка ўстановы "Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў "Прастора" (Віцебск)
Магістр сацыяльнай філасофіі. Працавала рэдактаркай двух гарадскіх газет.
Кансультантка па брэндзіраванні і прасоўванні некамерцыйных арганізацый.
Заснавальніца і прадзюсерка ўрбаністычнага форума "Прастора", фестывалю public art "Северный ветер".
Выпускніца Школы медыяменеджмента. У якасці трэнеркі працавала ў межах такіх праграм, як "Лідэрства ў мясцовых супольнасцях", "Акадэмія рэгіянальнага развіцця", "інструманты прасоўвання інтарэсаў мэтавых груп і прыцягненне рэсурсаў на мясцовым узросце", "PRodvizhenie-2018", "Узаемадзеянне некамерцыйных арганізацый з органамі мясцовай улады" і інш.
Водгукі выпускнікоў PRodvizhenie-2018
Таццяна Тхарова
ГА "Донарства, дыяліз і трансплантацыя", Брэст
Вельмі карысна, што тэарэтычные веды, атрыманыя на трэнінгу, можна адразу "прымяраць" на сваю арганізацыю. Я навучалася планаваць PR-кампанію, пазнаёмілася з тэхнікамі падрыхтоўкі публічных выступленняў, даведалася пра розныя анлайн-сэрвісы, прааналізавала і пераасэнсаваць ў цэлым нашу працу па прасоўванні арганізацыі.
Алег Валадкевіч
Крос-кантры клуб "Ліда"
Вельмі круты трэнінг! Я зразумеў для сябе, што SMM - гэта не так страшна, як я сабе уяўляў, што з дапамогай інструмантаў, якія мы вывучалі ў час Школы PR і медыякампетэнцый, можна вельмі добра прасунуць сваю ініцыатыву.
Было вельмі карысным было паслухаць парады ад прафесійных журналістаў, як пісаць тэксты. Мне гэта вельмі дапаможа.
Марыя Дашчынская
Установа ўстойлівага рэгіянальнага развіцця "Крыніца магчымасцяў" (Мінскі раён)
Досвед маёй працы з мясцовай супольнасцю паказвае, што веданне і ўменне выкарыстання такіх інструментаў, як сацыяльныя сеткі і распрацоўка PR-кампаній для работы з грамадскасцю проста неабходныя.
Навучыцца інфаграфіцы - гэта наогул было маёй марай, а папулярызацыя сваёй дзейнасці і дзейнасці арганізацыі - "суровай" неабходнасцю. Дзякуючы Школе PR і медыякампетэнцый, я сябе адчуваю ў гэтай сферы куды больш упэўненна.
Беларуска-нямецкі Форум PRodvizhenie: як гэта было ў 2018 г.
Як запісацца на ўдзел у праграме?
Да ўдзелу ў праграме найперш запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый з Віцебскай і Магілёўскай абласцей.
Заяўкі з іншых рэгіёнаў таксама вітаюцца!

Запоўніце да 22 жніўня форму заяўкі
і дачакайцеся адказу ад арганізатараў!
Праграму PRodvizhenie-2019 сумесна рэалізуюць:
Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)
Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)
Цэнтр «Кола» (Магілёў)
«Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора» (Віцебск)
Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).

«PRodvizhenie-2019: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Далучайся да нашай суполкі ў Фэйсбуку!
Made on
Tilda