Лана Руднік Экспертка ў сферы PR і метадалогіі навучання, дырэктарка ўстановы "Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый" (Гродна) Спецыялізуецца на адукацыйных праграмах у сферы навучання дарослых, арганізацыйнага развіцця, эфектыўных камунікацый. Кіраўніца гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку", дырэктарка Школы медыяменеджмента, а таксама Школы сацыяльнага прадпрыймальніцтва GoodImpact у Гродне. У якасці трэнеркі, эксперткі, ментаркі працавала для такіх арганізацый, як Deutsche Welle Akademie (Германія), DVV International (Украіна), Міжнародная арганізацыя па міграцыі, "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і многіх інш. |
Аксана Кузіна Экспертка ў сферы PR, дырэктарка ўстановы "Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў "Прастора" (Віцебск) Магістр сацыяльнай філасофіі. Працавала рэдактаркай двух гарадскіх газет. Кансультантка па брэндзіраванні і прасоўванні некамерцыйных арганізацый. Заснавальніца і прадзюсерка ўрбаністычнага форума "Прастора", фестывалю public art "Северный ветер". Выпускніца Школы медыяменеджмента. У якасці трэнеркі працавала ў межах такіх праграм, як "Лідэрства ў мясцовых супольнасцях", "Акадэмія рэгіянальнага развіцця", "інструманты прасоўвання інтарэсаў мэтавых груп і прыцягненне рэсурсаў на мясцовым узросце", "PRodvizhenie-2018", "Узаемадзеянне некамерцыйных арганізацый з органамі мясцовай улады" і інш. |